Гомельская епархия » Пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, РХ 2020

Пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, РХ 2020

  

Пасланне да Ражджаства Хрыстовага

мітрапалітаМінскага і ЗаслаўскагаПАЎЛА,

Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі,

архіпастырампастырамдыяканамманахам

іўсім верным дзецямБеларускай Праваслаўнай Царквы


Узлюбленыя ў Госпадзе архіпастыры,

пачэсныяпрасвітары і дыяканы,

богалюбівыяінакі і інакіні,

дарагіябраты і сёстры!


Сардэчна віншую ўсіх вас са светлазарным і светаспасіцельнымсвятамРажджаства Хрыстовага

«Слова стала плоццюгэта значыць Сын Божыроўнабеспачатны Богу Айцу і Духу Святому, зрабіўся чалавекамуцялесніўшысяад Духа Святога іМарыі Дзевы<…>Беспачатны— прыняў пачатак па чалавецтвубесцялесны — стаў носьбітам плоці; Бог — чалавекам, не перастаючы быцьБогамнепрыступныад Якога трымцяць Серафімы і Херувімытвары закрываючы, — стаў для ўсіх даступным!» — так разважае над сэнсамРажджастваГоспада нашага Іісуса Хрыстасвяты праведны Іаан Кранштацкі.

Сын Божы прыйшоў на зямлюзгодна з усеблагой воляй Бога АйцаЯкі бясконца любіць створанае Ім чалавецтваТак узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае (Ін. 3: 16). А тамуРажджаство Хрыстова — гэта зусім асаблівае свята

Паводле слова свяціцеля Льва Вялікага, «ніхто не адлучаны ад удзелу ў гэтым святкаваннібо падстава для радасці агульная для ўсіхГасподзь наш, Пераможца граху і смерціне знайшоўшы ніводнага бязгрэшнага чалавекапрыйшоўкаб усіх зрабіць свабоднымі». Свабода ад зла, граху іпутаў самой смерці — вось той бясцэнны дар, які прынёс усім нам Спасіцельнароджаны пад зводамі Віфлеемскай пячоры.

Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля! (Лк. 2: 14) — такімі словамі ўславілі Ангелы нараджэнне БогадзіцяціЗвыш дзвюх тысяч гадоў хрысціяне з заміраннемслухаюць гэтае дзівоснае дабравесце пра Бога — Усяміласцівага Падаўца міруневычэрпную Крыніцумірнага ладу чалавечага быццяАле вельмі важна для ўсіх нас, тых, хто верыць уХрыста Спасіцеля, не толькіўскладаць свае надзеі на Госпадаі спадзявацца на Яго Промысл, але і самім імкнуцца набыцьмірны настрой духустаўшы для свайгонайбліжэйшага акружэнняблажэннымі міратворцаміпра якіхкажа Сын Божы ў Нагорнай пропаведзі (Мф. 5: 9). Мы закліканы зрабіць нашы душы прыстанкам Богаўгоднай добрай воліі быць здольнымі рабіць добрыя справы.

Пастараемсязахаваць на скрыжалях нашых сэрцаўнятленнае сведчанне Хрыстова: …быў галодны Я, і вы далі Мне есці; быў сасмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне.<…Праўду кажу вам: тое, што зрабілі вы аднаму з братоў Маіх меншых, Мне зрабілі(Мф. 25: 35-36, 40).  

Наша хрысціянская місія — рабіць дабро не ад выпадка да выпадкаале рэгулярна і пастаяннаУ нашых сілахз дапамогай Божайрабіць добрыя справы кожны дзень.

Гасподзь заклікае ўсіх нас рабіць дабропа меры нашых магчымасцяўі памятацьшто ёсць такіядобрыя справыда якіх закліканы ўсе хрысціянеГэта шчырае прабачэннепрычыненых нам крыўді малітва за нашых бліжніхсардэчнае спачуванне далюдзей, якія жывуць у нястачы,і малітоўнаеўздыханне да Богааб тыхкаму мы не можам дапамагчы фізічна.

Калі мы будзем праяўляць больш цярпеннячуласціувагіпавагі адзін да аднагокалі будзем прабачаць і маліцца адзін за аднаго, то свету якім мы жывемстане лепейКалі мы хацім змяніцьі накіраваць грамадства да дабрасвятасці і праўды, то нам належыць пачаць гэты працэс з саміх сябез праабражэння нашых душ святлом Евангельскіх запаведзяўТолькі ў гэтым выпадку благадатныя дары Духа Святога — любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць (Гал. 5: 22-23) — могуць стаць пачаткам стварэння Царства Божагаякоезгодна са словам Хрыста Спасіцеляунутры нас (Лк.17: 21).

Разважаючы сённяпра Богаўцялесненне Сына Божага і Спасіцеля светуі пра пройдзены цяжкі і доўгі шляхперсідскіх мудрацоў да Віфлеемскай пячорыкожны з нас таксама закліканыпрайсці свой няпросты шлях да Бога.

Няхайпадобна да Віфлеемскай зоркі, нас вядуць па жыццёваму шляхусловы Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса ХрыстаПа тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець памíж сабою (Ін. 13:35).         Сардэчна жадаю ўсім вам, узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры і пастырыінакі і інакінідарагіябраты і сёстры, каб прыкладнабожныхмудрацоўнатхніў усіх нас на выкананнеХрыстовыхзапаведзяўкаб нам належным чынам далучыццада ўсяленскага святкаванняРажджаства ХрыстовагапрынёсшыБогадзіцятку Хрыстусвае сціплыяале шчырыя дары— справы дабралюбові і міласэрнасці

«Хрыстос нараджаецца — услаўляйцеХрыстосз нябёсаў — сустракайцеХрыстос на зямлі — узносьцеся!» — абвяшчае ў гэтыя светлыя дні Святая ЦаркваСустрэнем жа Госпаданалежнымі дараміі прынясем Яму замест золаталадану і смірнымоцную веру, натхнёную надзеюдзейную любоўУшануемБогаўцялесненнесаборнай малітвайудзелам убогаслужэнняхі святых Таінствахнепарушным адзінстваму Царкве Хрыстовайякая ёсцьстоўп і ўмацаванне ісціны (1 Цім. 3: 15).

Узрадуемся і ўзвесялімсябо з намі Бог! 


З любоўю ў Хрысце Народжаным


+ ПАВЕЛ,

мітрапалітМінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі


Ражджаство Хрыстова

2019/2020 года,

горад Мінск

---
Дата:4-01-2020, 13:28
Просмотров:298
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.