ЖЛОБІН. Літаратурныя чытанні у бібліятэцы імя Н.К.Крупскай
Штогод 12 лютага ў дзень нараджэння беларускага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна г. Жлобіна Аляксандра Капусціна (1924–1996) у яго гонар у мясцовай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай праходзяць літаратурныя чытанні. Кульмінацыяй гэтага мерапрыемства з’яўляецца ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна, якая была зацверджана ў канцы 1990-х гадоў тагачасным Жлобінскім гарвыканкомам і абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся вядомыя пісьменнікі – Анатоль Бутэвіч, Уладзімір Ліпскі, Васіль Ткачоў, Валянціна Кадзетава, Міхась Сліва (Кавалёў), краязнаўца Павел Кірычэнка, іншыя. Сёлета ўшаноўвалі новага ўладальніка прэміі. Ім стаў супрацоўнік раённай газеты “Новы дзень”, краязнаўца, член Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі Мікалай Шуканаў. Ад Жлобінскага благачыння лаўрэата павіншаваў настаяцель Жлобінскага прыхода ў гонар свяціцеля Васілія Вялікага іерэй Вячаслаў Рабіца. |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии








