Экспедыцыя “Дарога да святыняў” прыбыла ў Гомель
1 верасня 2016г. епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў хрэсны ход духавенства Гомельскай епархіі і вернікаў, які сустрэў штогадовую Міжнародную навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”, якую ўзначальвае старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін. Традыцыйна міжнародная экспедыцыя з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга праходзіць у першы тыдзень верасня напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Да ўсіх прысутных звярнуўся Уладыка Сцяфан, які падзякаваў за працу, якую экспедыція нясе ў час свайго шляха. Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама па сацыяльным пытанням Атаманчук Віталь Генадзевіч адзначыў важнасць экспедыціі, у тым, што яна праходзіць у год культуры мінавіта ў нашым горадзе. Напрыканцы духавенства здейсніла падзячны малебен. 2 верасня ўдзельнікі экспедыцыі прымуць удзел у стварэнні "Сада малітвы" на тэрыторыі храма свяціцеля Лукі Крымскага каля абласной бальніцы. У гэты ж дзень у аўдыторыях корпуса № 2 ГДУ імя Ф. Скарыны адбудуцца духоўна-асветніцкія сустрэчы. Шлях паломнікаў сёлетняй экспедыцыі пройдзе праз Дзяржынскі, Баранавіцкі, Салігорскі, Акцябрскі, Калінкавіцкі, Светлагорскі раёны. Скончыцца экспедыцыя 4 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства — горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Акрамя духавенства, ў мерапрыемствах экспедыцыі прымаюць удзел вядомыя пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры, мастацтва, вытворцы, педагогі, артысты, журналісты, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў. Традыцыйна ў рамках мерапрыемстваў місіянеры наведаюць школы, бальніцы, сацыяльныя установы, храмы і манастыры шэрагу населеных пунктаў. Запланаваны шматлікія навукова-асветніцкія і творчыя сустрэчы з жыхарамі раёнаў, вернікамі, навучальнай і працоўнай моладдзю, падапечнымі сацыяльных устаноў. Нязменным арганізатарам “Дарогі да святыняў” з’яўляецца пісьменніца, журналіст Ніна Загорская. |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии







































