ЖЛОБИН. «Пірэвіцкія званы»
19 жніўня ў аграгарадку Пірэвічы было незвычайна шматлюдна – у гэты дзень тут праводзілася раённае свята-кірмаш «Пірэвіцкія званы», якое стала ўжо традыцыйным. Яго арганізавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Жлобінскі філіял УП «Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты». Святочнага настрою жыхарам Пірэвічаў і іх гасцям пажадаў старшыня мясцовага сельвыканкама Віктар Быкаў, які адкрыў праграму мерапрыемства. Боханам з новага ўраджаю зерня сустракалі ганаровых удзельнікаў свята – землякоў: вучонага, прафесара Аляксандра Пятруннікава, які сёння жыве ў горадзе Баранавічы, пісьменніка, цяперашняга гамельчаніна Анатолія Катлінскага і мясцовую жыхарку, ветэрана педагагічнай працы, паэтэсу Ірыну Сасну. У свяце прыняў удзел настаяцель Пірэвіцкага храма Усіх Святых іярэй Сергій Плецяжоў. Святар павіншаваў усіх з Праабражэннем Гасподнім, якое Царква адзначае 19 жніўня, і асвяціў новы ўраджай яблыкаў (у народзе гэты дзень называюць Яблычным Спасам). Стварыць святочны настрой у гэты дзень дапамагалі яркія выступленні артыстаў: дуэта баяністаў «Брава» з Пірэвічаў, самадзейных выканаўцаў мясцовага СДК, а таксама – вакальных калектываў: «Берасцянка» Праскурнянскага СДК, «Сузор’е» Кароткавіцкага СДК, аўтаклуба згаданага вышэй аддзела райвыканкама. Праводзіліся розныя захапляльныя конкурсы, у тым ліку «Уладар сяла», пераможцам якога стала падвор’е гаспадароў з Пірэвічаў мужа і жонкі Мікалая і Наталлі Чабатаровых. Шыкоўнымі атрымаліся парады: уладальнікаў мотаблокаў і незвычайных парасонаў. |
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии








