Гомельская епархия » Информация » Свята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і Фяўронні

Свята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і Фяўронні

Восьмага ліпеня Праваслаўная Царква адзначыць дзень памяці святых благаверных князёў Пятра і Фяўронні, Мурамскіх цудатворцаў, праваслаўных заступнікаў сям'і і шлюбу. Напярэдадні святочнае мерапрыемства з нагоды дня сям’і, любові і вернасці адбылося ў Спаса-Праабражэнскім храме Гомеля.
У Спаса-Праабражэнскім храме Гомеля ў дзень памяці Пятра і Фяўронні традыцыйна ладзіцца святочнае мерапрыемства. У гэтым годзе ў дзень святкавання прыхаджанам пашчасціла пакланіцца іконе з мошчамі святых, шлюбны саюз якіх лічыцца ўзорам хрысціянскай сям’і. Перад пачаткам Босскай літургіі адбылася ўрачыстая сустрэча святыні. Вялікая колькасць людзей з верай і надзеяй на дапамогу ў стварэнні сям’і, у пераадоленні сямейных неладоў, нараджэнні і выхаванні дзяцей пранікліва звярталіся да Пятра і Фяўронні напрацягу ўсяго дня, пакуль ікона з часціцай мошчаў знаходзілася ў храме. У гэты ж святочны дзень інфармацыйныя буклеты нагадалі прыхаджанам аб тысячыгоддзі з таго моманту, калі пайшоў з жыцця святы роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір, які прынёс свет Хрыстовай веры нашым продкам. Шырокае святкаванне дня сям’і, любові і вернасці разгарнулася на тэрыторыі храма. Усіх прысутных павіншаваў настаяцель храма протаіерэй Алег Кастрама, а шматдзетным сем’ям падарыў сімвал свята – букеты рамонкаў. Святочны настрой стварала канцэртная праграма ад дзяцей і дарослых.
У гэты дзень тут кожны змог знайсці занятак па душы. Дзяўчаты праводзілі майстар-класы па вышыўцы, хлопцы дэманстравалі ўменні разьбы па дрэве. Неабыякавыя да вырабаў з бісеру і музычных інструментаў з гліны мелі магчымасць іх набыць. А яшчэ можна было навучыцца збіраць сапраўдную кальчугу і нават паспрабаваць нешта выкаваць. Гасцінныя ж гаспадыні частавалі смачнай гарбатай.
Удзельніца свята Таццяна Шамаўн падзялілася сваімі уражаннямі: "Замечательный праздник, замечательная организация праздника. Хочу поздравить гомельчан с этим праздником, пожелать терпения, любви, благополучия всем семьям. Любите друг друга, цените."
Сімвал свята ў гэты дзень быў на твары кожнага дзіцяці, у прамым сэнсе слова. Дзяўчаты з маладзёжнай суполкі храма малявалі рамонкі ўсім жадаючым. Забаўляў дзяцей вясёлы хадуліст Аляксей. Дарослых чакаў сапраўдны іспыт. Падчас віктарыны вядучыя высвятлялі, наколькі мужы і жонкі ведаюць адзін аднаго. Пераможцы атрымалі падарункі. Дыплом настаяцель храма ўручыў і пераможцам конкурсу на лепшае сямейнае фота. Свята ў чарговы раз пацвердзіла, агульнае “мы” – залог сямейнага поспеху.
Настаяцель храма протаіерэй Алег Кастрама ў сваіх славах адзначыў: "Это чудесный день, когда можно почувствовать именно ту семейную любовь. И в этот день хочется пожелать всем любви, верности, чтобы семьи были крепкими, неразлучными, и для них был рай в шалаше."

Фоторепортаж

Фоторепортаж продолжение

Свята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і ФяўронніСвята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і ФяўронніСвята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і Фяўронні

Свята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і ФяўронніСвята напярэдадні дня памяці святых благаверных князёў Пятра і Фяўронні
Дата:6-07-2015, 16:50
Просмотров:1 997
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.