РОГАЧЕВ. Сустрэча, прысвечаная Дню праваслаўнай кнiгi![]() 3 сакавiка адбылася сустрэча протаіерэя Уладзіміра Янчэсава, настаяцеля храма Святога Духа ў аг. Дварэц, з навучэнцамі 5-8 класаў Дварэцкай сярэдняй школы, прысвечаная Дню праваслаўнай кнiгi. Аб тэме сустрэчы лепш за усё сказалi cловы беларускага першадрукара Францыска Скарыны: “Я выдаў гэтую кнігу на той мове, з якой мяне міласцівы Бог на свет пусціў…” Настаяцель расказаў дзецям, што 500 год таму гэтым вядомым асветнiкам была выдадзена «Бiблiя руска» - першая кнiга, надрукаваная на беларускай мове. Пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны навучэнцы пазналі з мультымедыйнай прэзентацыі "Скарына вядомы і невядомы". А затым дзеці з задавальненнем паспрабавалi праверыць свае веды ў віктарыне "Чароўны свет Бібліі". Пераможцы віктарыны і ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі. |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии