Гомельская епархия » Информация » У Добрушскім благачынні адбылася раенная алімпіяда па Асновах праваслаўнай культуры

У Добрушскім благачынні адбылася раенная алімпіяда па Асновах праваслаўнай культуры

16 красавіка 2016 года адбыўся раенны этап абласной алімпіяды па Асновах праваслаўнай культуры, прымеркаваны 915-годдзю з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Мерапрыемства ў раене праводзіцца ўпершыню. Яно прайшло на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Добруша». У ім прынялі ўдзел вучні 5-8 класаў пяці школ горада і раена. Тэматыка пытанняў тычылася веды Старога і Новага запаветаў, двунадзесятых святаў, жыціі прападобнай Еўфрасінні Полацкай. На ўрачыстым адкрыцці гэтага мерапрыемства вершамі і музычнымі нумарамі ўдзельнікаў віталі вучні школы, з цеплымі словамі і пажаданнямі выступіла метадыст Аддзела адукацыі спорту і турызму раена Галавач Алена Якаўлеўна. Пастырскім словам даў наказ протаіерэй Іаан Стаськов, настаяцель царквы Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы в. Дуброўка Добрушскага раена. Ен ўручыў канверты з пытаннямі алімпіяды, пажадаў Божага благаслаўлення. Пасля чаго ўсе ўдзельнікі адправіліся ў Праваслаўны клас школы, каб прадэманстраваць свае веды ў вывучэнні Праваслаўнай веры, праявіць эрудыцыю і кемлівасць. 18 красавіка сталі вядомыя вынікі алімпіяды. У малодшай узроставай катэгорыі першае месца заняла вучаніца 5 класа Кір'янава Маша, выпускніца факультатыва па ОПК "ДУА СШ №5 г. Добруша". Сярод старэйшых падлеткаў, набраўшы аднолькавую колькасць ачкоў, перамаглі сямікласнікі Дмітрыенка Саша (ДУА Гімназія г. Добруша) і Рудзянкова Аня (ДУА Церахоўская сярэдняя школа №1). Жэрабя вырашыць хто з іх выступіць ад раена на абласной алімпіядзе.
У Добрушскім благачынні адбылася раенная алімпіяда па Асновах праваслаўнай культурыУ Добрушскім благачынні адбылася раенная алімпіяда па Асновах праваслаўнай культурыУ Добрушскім благачынні адбылася раенная алімпіяда па Асновах праваслаўнай культуры

Дата:18-04-2016, 22:21
Просмотров:2 005
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.