РОГАЧЕВ. Сустрэча, прысвечаная Дню праваслаўнай кнiгi
4-03-2017, 11:59
Автор: den
3 сакавiка адбылася сустрэча протаіерэя Уладзіміра Янчэсава, настаяцеля храма Святога Духа ў аг. Дварэц, з навучэнцамі 5-8 класаў Дварэцкай сярэдняй школы, прысвечаная Дню праваслаўнай кнiгi. Аб тэме сустрэчы лепш за усё сказалi cловы беларускага першадрукара Францыска Скарыны: “Я выдаў гэтую кнігу на той мове, з якой мяне міласцівы Бог на свет пусціў…”
Настаяцель расказаў дзецям, што 500 год таму гэтым вядомым асветнiкам была выдадзена «Бiблiя руска» - першая кнiга, надрукаваная на беларускай мове. Пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны навучэнцы пазналі з мультымедыйнай прэзентацыі "Скарына вядомы і невядомы". А затым дзеці з задавальненнем паспрабавалi праверыць свае веды ў віктарыне "Чароўны свет Бібліі". Пераможцы віктарыны і ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі.

Вернуться назад