Пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА, РХ 2020
Пасланне да Ражджаства Хрыстовага
мітрапалітаМінскага і ЗаслаўскагаПАЎЛА,
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі,
архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам
іўсім верным дзецямБеларускай Праваслаўнай Царквы
Узлюбленыя ў Госпадзе архіпастыры,
пачэсныяпрасвітары і дыяканы,
богалюбівыяінакі і інакіні,
дарагіябраты і сёстры!
Сардэчна віншую ўсіх вас са светлазарным і светаспасіцельнымсвятамРажджаства Хрыстовага!
«Слова стала плоццю, гэта значыць Сын Божы, роўнабеспачатны Богу Айцу і Духу Святому, зрабіўся чалавекам, уцялесніўшысяад Духа Святога іМарыі Дзевы. <…>Беспачатны— прыняў пачатак па чалавецтву; бесцялесны — стаў носьбітам плоці; Бог — чалавекам, не перастаючы быцьБогам; непрыступны, ад Якога трымцяць Серафімы і Херувімы, твары закрываючы, — стаў для ўсіх даступным!» — так разважае над сэнсамРажджастваГоспада нашага Іісуса Хрыстасвяты праведны Іаан Кранштацкі.
Сын Божы прыйшоў на зямлюзгодна з усеблагой воляй Бога Айца, Які бясконца любіць створанае Ім чалавецтва. Так узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае (Ін. 3: 16). А тамуРажджаство Хрыстова — гэта зусім асаблівае свята.
Паводле слова свяціцеля Льва Вялікага, «ніхто не адлучаны ад удзелу ў гэтым святкаванні, бо падстава для радасці агульная для ўсіх. Гасподзь наш, Пераможца граху і смерці, не знайшоўшы ніводнага бязгрэшнага чалавека, прыйшоў, каб усіх зрабіць свабоднымі». Свабода ад зла, граху іпутаў самой смерці — вось той бясцэнны дар, які прынёс усім нам Спасіцель, народжаны пад зводамі Віфлеемскай пячоры.
Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля! (Лк. 2: 14) — такімі словамі ўславілі Ангелы нараджэнне Богадзіцяці. Звыш дзвюх тысяч гадоў хрысціяне з заміраннемслухаюць гэтае дзівоснае дабравесце пра Бога — Усяміласцівага Падаўца міру, невычэрпную Крыніцумірнага ладу чалавечага быцця. Але вельмі важна для ўсіх нас, тых, хто верыць уХрыста Спасіцеля, не толькіўскладаць свае надзеі на Госпадаі спадзявацца на Яго Промысл, але і самім імкнуцца набыцьмірны настрой духу, стаўшы для свайгонайбліжэйшага акружэнняблажэннымі міратворцамі, пра якіхкажа Сын Божы ў Нагорнай пропаведзі (Мф. 5: 9). Мы закліканы зрабіць нашы душы прыстанкам Богаўгоднай добрай воліі быць здольнымі рабіць добрыя справы.
Пастараемсязахаваць на скрыжалях нашых сэрцаўнятленнае сведчанне Хрыстова: …быў галодны Я, і вы далі Мне есці; быў сасмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне.<…> Праўду кажу вам: тое, што зрабілі вы аднаму з братоў Маіх меншых, Мне зрабілі(Мф. 25: 35-36, 40).
Наша хрысціянская місія — рабіць дабро не ад выпадка да выпадка, але рэгулярна і пастаянна. У нашых сілах, з дапамогай Божай, рабіць добрыя справы кожны дзень.
Гасподзь заклікае ўсіх нас рабіць дабропа меры нашых магчымасцяўі памятаць, што ёсць такіядобрыя справы, да якіх закліканы ўсе хрысціяне. Гэта шчырае прабачэннепрычыненых нам крыўді малітва за нашых бліжніх, сардэчнае спачуванне далюдзей, якія жывуць у нястачы,і малітоўнаеўздыханне да Богааб тых, каму мы не можам дапамагчы фізічна.
Калі мы будзем праяўляць больш цярпення, чуласці, увагі, павагі адзін да аднаго, калі будзем прабачаць і маліцца адзін за аднаго, то свет, у якім мы жывем, стане лепей. Калі мы хацім змяніцьі накіраваць грамадства да дабра, святасці і праўды, то нам належыць пачаць гэты працэс з саміх сябе, з праабражэння нашых душ святлом Евангельскіх запаведзяў. Толькі ў гэтым выпадку благадатныя дары Духа Святога — любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць (Гал. 5: 22-23) — могуць стаць пачаткам стварэння Царства Божага, якое, згодна са словам Хрыста Спасіцеля, унутры нас (Лк.17: 21).
Разважаючы сённяпра Богаўцялесненне Сына Божага і Спасіцеля свету, і пра пройдзены цяжкі і доўгі шляхперсідскіх мудрацоў да Віфлеемскай пячоры, кожны з нас таксама закліканыпрайсці свой няпросты шлях да Бога.
Няхай, падобна да Віфлеемскай зоркі, нас вядуць па жыццёваму шляхусловы Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста: Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі любоў будзеце мець памíж сабою (Ін. 13:35). Сардэчна жадаю ўсім вам, узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры і пастыры, інакі і інакіні, дарагіябраты і сёстры, каб прыкладнабожныхмудрацоўнатхніў усіх нас на выкананнеХрыстовыхзапаведзяў, каб нам належным чынам далучыццада ўсяленскага святкаванняРажджаства Хрыстовага, прынёсшыБогадзіцятку Хрыстусвае сціплыя, але шчырыя дары— справы дабра, любові і міласэрнасці.
«Хрыстос нараджаецца — услаўляйце! Хрыстосз нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — узносьцеся!» — абвяшчае ў гэтыя светлыя дні Святая Царква. Сустрэнем жа Госпаданалежнымі дараміі прынясем Яму замест золата, ладану і смірнымоцную веру, натхнёную надзею, дзейную любоў. УшануемБогаўцялесненнесаборнай малітвай, удзелам убогаслужэнняхі святых Таінствах, непарушным адзінстваму Царкве Хрыстовай, якая ёсцьстоўп і ўмацаванне ісціны (1 Цім. 3: 15).
Узрадуемся і ўзвесялімся, бо з намі Бог!
З любоўю ў Хрысце Народжаным
+ ПАВЕЛ,
мітрапалітМінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Ражджаство Хрыстова
2019/2020 года,
горад Мінск
Вернуться назад