ЖЛОБИН. Малая родина – большая любовь
4 снежня 2019 года ў Чырвонабярэжскім СДК Жлобінскага раёна пры ўдзеле бібліятэкараў – цэнтральнай раённай імя Н.К. Крупскай і мясцовай вясковай – прайшла прэзентацыя трэцяй часткі краязнаўчай кнігі “Красны Бераг…”. Аўтарам яе з’яўляецца ўраджэнец станцыі Чырвоны Бераг, педагог і краязнаўца Аляксандр Пабалавец, які сёння жыве і працуе ў Гомелі. Першая частка згаданага ўнікальнага даследавання ўбачыла свет у 2016 годзе, другая – у 2017-м, трэцяя – сёлета. Героямі гэтай своеасаблівай трылогіі сталі звыш сотні землякоў аўтара, многія з якіх прысутнічалі на прэзентацыі, у тым ліку – настаяцель Чырвонабярэжскага прыходу храма Святога велікамучаніка Георгія Пабеданосца протаіерэй Пётр Петрушэнка. Краязнаўцу са сцэны СДК віталі старшыня Чырвонабярэжскага сельвыканкама Валерый Рагоўскі, ветэран педагагічнай працы, краязнаўца Анатолій Хлапкоў, сын віднага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі савецкага перыяду Аляксандра Грахоўскага (1938–1991) мінчанін Уладзімір Грахоўскі, многія іншыя. Прэзентацыя новай кнігі А. Пабалаўца стала значнай падзеяй у жыцці аграгарадка Чырвоны Бераг. |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии








