Гомельская епархия » Архиерейская деятельность » Деятельность » Уладыка Стэфан усклаў кветкі ля мемарыяла «Вечны агонь»

Уладыка Стэфан усклаў кветкі ля мемарыяла «Вечны агонь»

  

Абарона Айчыны заўсёды была і застаецца свяшчэнным абавязкам кожнага грамадзяніна. З пакалення ў пакаленне перадаюцца святыя паняцці - гонар, вернасць і любоў да Радзімы.
Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны 21 лютага 2020г. Высокапраасвяшчэнны Стэфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі усклаў кветкі ля мемарыяла «Вечны агонь». 
На плошчы Працы сабраліся прадстаўнікі органаў улады вобласці і горада, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, воінскіх падраздзяленняў, жыхары і госці горада.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы герояў, якія загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Парадным маршам прайшлі прадстаўнікі воінскіх падраздзяленняў і навучальных устаноў, дзе выхоўваюцца будучыя абаронцы Айчыны.
Дата:21-02-2020, 17:52
Просмотров:494
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.