«Свята на святкі»
Цуд у гэтыя святочныя дні павінен прыйсці да кожнага. Дабрачынных мерапрыемстваў падчас навагодніх і калядных святаў у епархіі праводзіцца па традыцыі вельмі шмат. У многіх з іх прымаюць удзел духавенства сумесна з уладай. На гэты раз з віншаваннямі і падарункамі ў бальніцы сястрынскага догляду ў вёсцы Агародня Добрушскага раёна пабываў Уладыка і дэпутаты абласнога Савета. Пабыць у Добрушскім раёне і не наведаць святое месца – Іаана-Кармянскі жаночы манастыр у вёсцы Карма – нельга. Сюды заўсёды едуць паломнікі. Прычым не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Украіны, Расіі, Польшчы і іншых краін. Вернікі пакланяюцца і моляцца мошчам святога праведнага Іаана Кармянскага. Цудам, якія адбываліся з прыхаджанамі, ліку няма. Людзі вераць ў заступніцтва святога. Дэпутаты абласнога савета таксама вызначылі зыходным пунктам дабрачыннага візіту ў Добрушскі раён менавіта манастыр. Тут прайшоў малебен, які правёў Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Ад Іаана-Кармянскага жаночага манастыра да бальніцы сястрынскага догляду ў вёсцы Агародня – усяго некалькі кіламетраў. Тут гасцей чакаюць 36 пацыентаў. Самаму старэйшаму – 94 гады. Самаму малодшаму – 47. 12 чалавек прыкаваныя да ложку. Даўжэй за ўсё тут жывё Надзежда Таранава – цэлых 14 гадоў. Кажа, што ўсё тут падабаецца – і персанал, і суседзі, і догляд. Уладыка Сцяфан разам с дэпутатамі папрысутнічалі на канцэрце, які падрыхтаваў для гасцей творчы калектыў з Добруша. А потым прайшліся па палатах. Для кожнага пацыента знайшлі словы падтрымкі і ўручылі падарункі. У бальніцу сястрынскага догляду госці прывезлі не толькі салодкія пачастункі, але і вельмі неабходныя тут прадметы гігіены і бытавую хімію. Дапамагаць такім людзям імкнуцца і дабрушане. Школьнікі, творчыя калектывы, свяшчэннаслужыцелі – частыя госці бальніцы сястрынскага догляду. |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии








