У Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі наваселле
7 лістапада 2020 года ў Жлобіне ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты новы будынак гісторыка-краязнаўчага музея, у якім знайшлося месца і для экспанатаў па гісторыі Праваслаўя. Дзяржаўная ўстанова культуры "Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей" быў заснаваны ў у верасні 1987 г. у выніку рэарганізацыі грамадскага музея народнай славы, які стварылі па ініцыятыве жлобінскага краязнаўца, настаўніка гісторыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Фёдаравіча Талкачова. А 15 лютага 1992 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў – у дарэвалюцыйным драўляным будынку былога касцёла. Месца тут было мала. Таму дзейнічала толькі 6 экспазіцыйных залаў. А ў новым двухпавярховым будынку – ужо 16. Матэрыялы па гісторыі Праваслаўя занялі амаль цэлы пакой з некалькімі шафамі. Сярод згаданых матэрыялаў – экспанаты царкоўнага побыту, перададзенага Жлобінскім благачыннем, краязнаўчыя матэрыялы жлобінскага краязнаўцы, сябра Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі Мікалая Шуканава. У цырымоніі адкрыцця новага музея прынялі удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, старшыня Жлобінскага райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка, старшыня Жлобінскага райсавета дэпутатаў Уладзімір Сяргейка. А 12 лістапада ў музеі ўшаноўвалі тых, хто будаваў гэты аб'ект і актыўна садзейнічаў папаўненню фондаў установы. Многія былі адзначаны падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Мікалай ШУКАНАЎ, краязнаўца, г. Жлобін. Фота аўтара і Мікалая СЕМЯНЦА. |
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
О епархии
- Отдел кадров
- Информационный отдел
- Отдел по архитектуре и строительству
- Паломнический отдел
- Социальный отдел
- Отдел по взаимодействию с ВС и ПО
- Отдел по тюремному служению
- Миссионерский отдел
- Отдел по работе с молодежью
- Отдел религиозного образования и катехизации
- Комиссия по канонизации
- Церковно-историческая комиссия Гомельской епархии








