Гомельская епархия » Информация » Унікальная міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”

Унікальная міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”

  

20 верасня 2018 года а 16-й гадзіне адкрыецца ўнікальная міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва. Упершыню за ўсю нашу гісторыю ў межах адной выставы ў Беларусь трапяць рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. У Беларусь яны трапяць з Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Карэі, з шматлікіх прыватных калекцый і будуць на працягу месяца экспанавацца на міжнароднай выставе “Беларусь і Біблія” ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (да 21 кастрычніка).

На выставе усе наведвальнікі пабачаць:
- напісаныя 5-4 тыс. гадоў таму назад клінапісам на гліняных таблічках тэксты з Ура – радзімы Аўраама;
- арыгінальны рукапіс “бібліі Антычнасці” – “Іліяды” Гамера – папірус на грэчаскай мове, напісаны яшчэ да нашай эры;
- унікальныя скруткі з Мёртвага мора (“кумранскія рукапісы”), якім больш за 2 тыс. год і якія захавалі нам самыя раннія тэксты большасці кніг Старога Запавету;
- самыя старажытныя фрагменты Новага Запавету (2-3 стст. н.э.);
- біблійскія рукапісы на старыжытных мовах: грэчаскія, лацінскія, копцкія, самарыцянскія, армянскія, індыйскія, кітайскія…;
- першадрукі многіх народаў і краін, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы;
- арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютара і Скарыны;
- старажытныя беларускія біблейскія рукапісы і старадрукі;
- амаль усе пераклады Бібліі на беларускую мову;
- арыгіналы гравюр Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў, зробленыя на біблейскія сюжэты.

У межах выставы будзе працаваць багата аніматараў з розных краін, будзе для ўсіх і кожнага друкаваць варштат часоў Гутэнберга, будзе працаваць рукапісная майстэрня і агульнымі намаганнямі мы напішам наш агульны рукапіс, будуць працаваць заняткі "Клуба кніжных прафесараў" для дзетак, а таксама навуковы лекторый ад знакамітых замежных і беларускіх даследчыкаў. І шмат іншага. Для чытачоў і наведвальнікаў выставы яе наведванне будзе абсалютна бясплатным!
Дата:19-09-2018, 18:46
Просмотров:805
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.