ЧЕЧЕРСК. Святочныя калядныя сустрэчы
17-01-2020, 17:20
Автор: Vera
17 студзеня у будынку Веткаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі настаяцель Свята-Мікольскага храма аграгарадка Данілавічы Веткаўскага раёна протаіерэй Андрэй Булацкі правёў сустрэчу з чытачамі і наведвальнікамі бібліятэкі, сярод якіх сення было і шмат вучняў. Ен павіншаваў усіх прысутных са святам Раства Хрыстова і Калядамі, і пачаў гутарку са слоў пра тое, што Раство Хрыстова называюць "Маці ўсіх святаў". Значэнне гэтай Святой ночы настолькі вялікае, што нават ход новай гісторыі і наша летазлічэнне вядзем мы ад Раства Хрыстова. Свята Божага Нараджэння мае вельмі важнае значэнне для жыцця кожнага чалавека, таму што ў гэты дзень нарадзіўся Богачалавек, Збаўца, які прыйшоў нас выратаваць ад граху, праклёна і смерці, пад уладай якіх знаходзілася чалавецтва пасля грэхападзення. «Пасля таго як першы чалавек зграшыў, – працягнуў айцец Андрэй, – вечны Бог дае яму абяцанне паслаць у свет Збавіцеля. Выратавальнік павінен уваскрэсіць усіх памерлых, падарыць ўсяму чалавецтву вечнае жыццё ў Сваім Царстве».
Таксама ў у чытальнай зале бібліятэкі была размешчана тэматычная выстава з фондаў Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф. Г. Шклярава, прысвечаная святу Раства Хрыстова і Святкам. Адкрыла выставу Ларыса Дзмітрыеўна Раманава, старшы навуковы супрацоўнік музея. Яна звярнулася да прысутных са словамі:
«Раней галоўным зімовым святам было Раство Хрыстова і Каляды, а Новы год святкавалі нашы дзядулі і бабулі па старому стылю, у ноч з 13 на 14 студзеня, у так званы “шчодры вечар”. Для беларускіх сялян сустрэць Каляды азначала завяршыць усе будзённыя клопаты і ад працы перайсці да адпачынку. Нашы дзяды ўмелі весела правесці свой вольны час, атрымаць яркія ўражанні. А для добрага настрою хапала багатага стала, спеваў, танцаў і цікавых гульняў. Каляднымі вечарамі можна было сустрэць моладзь, што хадзіла з хаты ў хату, віншавала ўсіх са святам, пела песні, хлопцы хадзілі з каляднай зоркай. Зразумела, неслі яшчэ і мяшок для гасцінцаў. Ва ўзнагароду каляднікам давалі розныя прысмакі. Сярод традыцый, якія каранямі ідуць са старажытнасці, – дабрачыннасць, адкрытасць, памкненне сустрэць новы час з падарункамі, па-багатаму і ў вясёлай талацэ. Мяняліся пакаленні, былі няпростыя часы выпрабаванняў, але ў чалавека заўсёды застаецца спадзяванне, што гэты год з Божай дапамогай будзе лепшы».
Вучні вельмі ўважліва слухалі, з цікавасцю разглядвалі экспанаты выставы, задавалі пытанні, спявалі святочныя калядкі.
Несумненна, такія савяточныя сустрэчы спрыяюць фарміраванню ў падлеткаў правільнай карціны навакольнага свету – праваслаўнага светапогляду, сур'ёзнага і ўдумлівага тлумачэння сутнасці з'яў і паняццяў.
--
Материал предоставлен Чечерским благочинным округом

Вернуться назад