Імя Кірылы Тураўскага прысвоена бібліятэцы-філіялу №8 у Гомелі
6-09-2017, 14:45
Автор: Nastya
Гэта знакавая падзея — адзнака той работы, якую напрацягу звыш 20 гадоў вядзе калектыў бібліятэкі-філіяла № 8 пад кіраўніцтвам Антаніны Уваравай у супрацоўніцтве з Гомельскай епархіяй.
Менавіта ў гэтым кніжным храме ў свой час быў створаны праваслаўны цэнтр, праводзіліся духоўныя чытанні, з’явіліся першыя нумары газеты «Лампада», што з цягам часу пераўтварылася ў салідны духоўны часопіс «Сретение». Бібліятэка значна ўзбагацілася творамі праваслаўнай тэматыкі. На ўрачыстасці прысваення імя Кірылы Тураўскага епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан падкрэсліў: «Тут жыве народ, які свабодна глядзіць у будучыню і не забывае мінулага. Народ, які памятае сваіх продкаў, шануе іх працы і на іх фундаменце будуе сваю духоўнасць, маральнасць».
Правда Гомель

Вернуться назад