ДОБРУШ. Сустрэча работнікаў сацыяльнага абслугоўвання на даму грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў з святаром
20-10-2016, 11:03
Автор: den
19 кастрычніка 2016 года ў ТЦСАН Добрушскага раёна адбылася сустрэча работнікаў сацыяльнага абслугоўвання на даму грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў з протаіерэем Аляксандрам Ханаевым, адказным за сацыяльнае служэнне ў благачынні. Гаворка ішла пра запаведзь Божыю «Любі бліжняга як самога сябе», міласэрнасць і чалавечнасць. Супрацоўнікі цэнтра сваю першачарговую задачу бачаць у тым, каб бяздольным людзям дапамагаць спраўляцца з жыццёвымі цяжкасцямі, дарыць ім радасць зносін, з будняў ствараць для іх маленькія святы. Для гэтага няпростага служэння неабходны вялікі запас сіл, цярпення і любові. Святар Аляксандр благаславіў усіх прысутных, пажадаў тварыць свае добрыя справы перад Богам і чэрпаць сілы ў царкоўных таемствах.
Цыкл тэматычных гутарак «Асновы маральнасці і духоўнасці ў жыцці чалавека» праводзяцца ў Добрушскім благачынні з сацыяльнымі работнікамі і спецыялістамі ў рамках плана заняткаў школы сацыяльнага работніка.

Вернуться назад