СВЕТЛАГОРСК. Канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны Светламу Хрыстову Уваскрасенню.
5-05-2016, 20:07
Автор: info1
4 мая 2016 г. У канцэртнай зале Школы мастацтваў прайшоў канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны Светламу Хрыстову Уваскрасенню.
З прывітальным словам выступілі благачынны Светлагорскай акругі настаяцель храма Праабражэння Гасподня протаіерэй Аляксандр Кісель і настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла протаіерэй Уладзімір Сямёнаў.
Канцэртную праграму адкрыў ўзорны хор хлопчыкаў і юнакоў пад кіраўніцтвам Галіны Ур’еўскай-Еўсюковай. Прадоўжыў праграму ўзорны хор малодшых класаў «Вясёлка» пад кіраўніцтвам Алены Ярышавай. Некалькі велікодных песень выканаў хор малодшых класаў інструментальнага аддзялення пад кіраўніцтвам Вольгі Жураўскай. У святочным канцэрце прыняў удзел хор інструментальнага аддзялення пад кіраўніцтвам Надзеі Вараб'ёвай. Хор фартэпіяннага аддзялення пад кіраўніцтвам Вольгі Жураўскай праспяваў сціхіру 17 стагоддзя знаменнага распеву «Уваскрасенне Тваё Хрысце Спасе ».
Канцэрт духоўнай музыкі прадоўжыў мужчынскі хор храма Праабражэння Гасподня пад кіраўніцтвам рэгента іерэя Віктара Шавяленкі. Мужчыны праспявалі на грэчаскай мове трапар Вялікдня «Хрыстос Анесці» і эксапасціларый Вялікдня і іншыя творы.
Хор храма святых апосталаў Пятра і Паўла пад кіраўніцтвам рэгента Вольгі Жураўскай выканаў антыфоны Вялікдня, восьмую песню канонаі стыхіры Вялікдня.
Святочную праграму завяршыў узорны канцэртны хор «Рамонкі» пад кіраўніцтвам Рэгіны Катвіцкай.

Вернуться назад