Мiтынг-рэквiем у дзень 30-й гадавiны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Чачэрску
29-04-2016, 14:55
Автор: den
26 красавiка 2016 г. у дзень 30-й гадавiны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Чачэрску ля манумента адселеным 43-м вёскам прайшоў мiтынг-рэквiем, у якiм прынялi ўдзел адмiнiстрацыя раёна, жыхары горада, школьнiкi i госцi з Iталii. Прамова благачыннага Чачэрскага раёна пратыярэя Георгiя Шмiдава вярнула прысутных у тую жудасную лёсавызначальную ноч 1986 года: " Агульная бяда Савецкага Саюза тычыла i беларускага народа, ядзерны выбух таксама дасягнуў межаў i Чачэрщыны. У сувязi з чым, па прычыне масавага адсялення наш раён пазбавiўся часткi ўрадзiвых земляў, шчодрых лясоў, населеных пунктаў. А тыя, хто застаўся тут, паклалi нямала сiл i здароўя дзеля таго, каб сённяшняе пакаленне жыло i працавала ў спрыяльных умовах".
Цяжкiя ўспамiны, балючы жаль, крыўда i смутак на хвiлiну ахiнулi сэрцы чачаран, якiя прыйшлi да манумента, каб пакланiцца памяцi памерлых лiквiдатараў i ахвяр мiрнага атаму, ускласцi кветкi i вянкi да помнiка.
...У неба ўзвiлiся беласнежныя паветраныя шары, як сiмвал жыцця, мiру i надзеi. Не, нас не зломiць горкi лёс, не нахiлiць галоў радыяцыйны чорны вецер. Мы будзем жыць i будаваць сваю будучыню, нараджаць дзяцей i беражлiва захоўваць шчасце на зямлi.

Вернуться назад